7 жніўня спёка паставіла новыя рэкорды ў Беларусі
Найбольшая тэмпература паветра ўчора была ў Івацэвічах і Жіткавічах.
Новыя тэмпературныя максімумы зафіксавалі беларускія сіноптыкі. 7 жніўня ў Мінску ўсталяваны рэкорд дня — слупок тэрмометра падняўся да 33,8 градуса, а раней максімум для гэтай даты зафіксавалі ў 2010 годзе, калі паветра ў сталіцы прагравалася да плюс 33,6 градуса.
Таксама тэмпературныя рэкорды для 7 жніўня пабітыя ў Брэсце і ў Гродне: у першым было 35,1 градуса супраць 34,7 у 1952 годзе, а ў другім — 34,1 супраць 33, зафіксаваных у 1971 годзе. Пры гэтым у Мінску і ў Гродне новыя рэкорды з’яўляюцца другі дзень запар.
Найбольш гарачым было паветра ў Івацэвічах і ў Жыткавічах — 35,2 градуса.
У Віцебску, Магілёве і Гомелі рэкорды, усталяваныя ў анамальна спякотным жніўні 2010 года, засталіся ранейшымі.
Сёння сітуацыя з надвор’ем не зменіцца: удзень чакаецца спёка ад 30 да 36 градусаў, нагадвае БелаПАН.
Фота з архіву