5-гадовага хлопчыка з Масквы, знойдзенага пад Магілёвам, забрала бабуля
5-гадовага хлопчыка з Масквы, якога беларуская міліцыя знайшла пад Магілёвам, перадалі яго бабулі. Перадача дзіця беларускімі органамі апекі адбылася ў адміністрацыі Хіславіцкага раёна Расіі. Там былі падпісаныя ўсе неабходныя дакументы і бабуля змагла забраць свайго ўнука. Як перадае БЕЛТА, хлопчык спачатк не пазнаў голас бабулі, аднак адразу згадаў, як яе клічуць і таксама згадаў свайго дзядулю.
Масквіч Яша Зібараў лічыўся зніклым без вестак з сакавіка 2016 года і быў абвешчаны ў Расіі ў федэральны вышук. Па інфармацыі яго бабулі і дзядулі, хлопчык знік разам са сваёй маці, 26-гадовая Анастасіяй Зібаравай. Бацькі жанчыны спрабавалі скантактавацца з дачкой, але яна адключыла тэлефон. Таксама яны кажуць, што пару гадоў таму Анастасія трапіла пад уплыў дэструктыўнай секты.
Цяпер бабуля хлопчыка, Таццяна Зібарава, будзе праз суд дамагацца пазбаўлення яго біялагічнай маці правоў на дзіця.