47 фанатам мінскага "Дынама" забаранілі наведванне футбола ў Італіі

47 фанатам мінскага "Дынама" забаранілі наведванне футбольных матчаў у Італіі на 5 гадоў, інфармуе by.tribuna.com. Іх затрымалі вечарам у чацвер у Фларэнцыі напярэдадні матча групавога раўнда Лігі Еўропы паміж "Фіярэнцінай" і мінскім "Дынама". Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, італьянская паліцыя затрымала 61 беларускага фаната.

Паводле дадзеных італьянскіх СМІ, група беларускіх заўзятараў адмовілася ехаць на стадыён на аўтобусе. Футбольныя фанаты вырашылі прайсці шэсцем па горадзе. Яны заблакавалі адну з гарадскіх вуліц, многія былі нецвярозымі. З бара яны захапілі з сабой піўныя куфлі і крэслы, якія потым пачалі кідаць у паліцэйскіх, 7 праваахоўнікаў былі параненыя. Пацярпеў ад хуліганаў і сам піўбар.

У затрыманых фанатаў забралі дубінкі, дымавыя шашкі і плакат з кельцкім крыжом. Над 13 беларусамі сёння ідзе суд.

Фота — belultras.by