45 кіламетраў новых веламаршрутаў з'явяцца ў Мінску

45 кіламетраў новых веламаршрутаў з'явяцца ў Мінску

45 кіламетраў новых веламаршрутаў з'явяцца ў Мінску

Да канца года ў Мінску плануецца пабудаваць каля 45 кіламетраў новых веламаршрутаў. Веладарожкі будуць пракладзены як па тратуарах, так і па праезнай частцы — у залежнасці ад асаблівасцей участкаў. Разметка ўжо выканана на 22 кіламетрах будучых велатрас.

Распрацоўка схем руху веласіпедыстаў вядзецца адначасова на некалькіх участках, у тым ліку на праспекце Партызанскім і Даўгінаўскім тракце.

У наступным годзе велапалосы з’явяцца і на вуліцы Сторажаўскай.

Да 2030 года агульная працягласць веладарожак і прыстасаваных тратуараў у Мінску павінна дасягнуць 380 кіламетраў. Сёння гэта лічба перавышае 330 кіламетраў.

Рэгулярна карыстаюцца веласіпедам каля 800 тысяч гараджан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.