390 спробаў нелегальнага пераходу зафіксавалі на беларускай-польскай мяжы

На польска-беларускай мяжы / podlaski.strazgraniczna.pl
За 18-20 ліпеня на беларуска-польскай мяжы былі зарэгістраваныя амаль 390 спробаў незаконнага пераходу на тэрыторыю Польшчы.
Як паведамляе польская памежная служба зранку 21 ліпеня, 30 чалавек яшчэ спрабуюць затрымаць. Аднаго чалавека затрымалі за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы.
Няўдалыя парушальнікі кідалі ў бок памежнікаў камяні і бутэлькі.
Найбольшая колькасць парушальнікаў была зафіксаваная на ўчастку Падляшскага аддзела памежнай службы. У пятніцу там зарэгістравалі больш за 120 спробаў нелегальнага пранікнення ў Польшчу, у суботу — каля 50, а ў нядзелю — больш за 160.
Паведамляецца, што мігранты, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу — выхадцы з Конга, Ганы, Камеруна, Эфіопіі і Афганістана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.