36 брэсцкіх прызыўнікоў пазбавіліся правоў кіроўцы

Як піша газета "Вечерний Брест", праверку ініцыявала пракуратура Брэсцкай вобласці. Па яе выніках адбыўся медыцынскі пераагляд 97 вадзіцеляў. Дыягназы, якія не дазваляюць удзельнічаць у дарожным руху, былі пацверджаныя ў 21 чалавека. Іх пазбавілі правоў кіроўцы.



Яшчэ 15 чалавек зусім не з'явіліся на пераагляд. Іх часова таксама перавялі з кіроўцаў у пешаходы. Шанец вярнуць правы ў іх будзе ў выпадку яўкі на медкамісію і паспяховага яе праходжання. Праўда, у гэтым разе іх чакае і прызыў на службу ў войска.



Таксама шэраг кіраўнікоў медустановаў былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Іх абвінавацілі ў неналежным кантролі за выдачай даведак аб праходжанні вадзіцельскай камісіі.



Фота — autofanats.ru