33-гадовую жанчыну падазраюць у забойстве свайго сына
Крымінальную справу на яе пачаў Веткаўскі райаддзел Следчага камітэта.
Як паведамляе аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю, муж падазраванай, вярнуўся з працы пасля начной змены і не знайшоў дома малодшага сына. У пошуку сына ён звярнуўся да праваахоўнікаў.
Следча-аператыўная група знайшла закапанае цела зніклага хлопчыка на прысядзібным участку.
З улікам сукупнасці сабраных доказаў і прызнаннем сваёй віны падазраванай у забойстве прызналі яго маці. Жанчыну затрымалі. Ёй прызначылі шэраг разнастайных экспертыз.
Фото — uznayvse.ru