29 верасня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У чацвер, 29 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёвы ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 3-9 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 11-16 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны будзе да +18.