28-гадовага хлопца з Пінска судзілі за ўдзел у "масавых беспарадках"
28-гадовага хлопца з Пінска судзілі за ўдзел у "масавых беспарадках"
Аляксею Шпакоўскаму з Пінску 28 гадоў, піша "Наша Ніва". Хлопца асудзілі ў Пінскім гарадскім судзе 28 лістапада 2024 года за ўдзел у пратэстах паводле ч. 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса — "удзел у масавых беспарадках". Яму пагражала ад трох да васьмі гадоў калоніі, але прысуд невядомы.
Нядаўна Шпакоўскага дадалі ў спіс "тэрарыстаў" — цяпер нават сваякі не могуць адпраўляць яму грашовыя пераводы.