20 пастоў з тэлеграм-канала Дзядка адпраўленыя на псіхалінгвістычную экспертызу

Каля 20 пастоў з тэлеграм-канала "Мiкоlа" адпраўленыя на псіхалінгвістычную экспертызу. Пра гэта стала вядома 6 ліпеня падчас працягу суда над анархістам Міколам Дзядком.
Пытанні экспертызы тычацца распальвання варожасці да групы асобаў, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці: супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, у тым ліку АМАПу і дзяржаўных служачых, піша @viasna96. Сам Дзядок і яго адвакат былі супраць экспертызы, бо яе пытанні выходзяць за межы абвінавачвання: артыкул 130 КК Міколу ў віну не ставіцца.
Анархіста і блогера Міколу Дзядка затрымалі 11 лістапада на канспіраванай кватэры супрацоўнікі ГУБАЗіК. Моцна збілі. Яго вінавацяць па трох артыкулах крымінальнага кодэксу: арганізацыя масавых беспарадкаў, заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы і незаконныя дзеянні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.
Сваёй віны Мікола Дзядок не прызнае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.