17-гадовы хлопец паведаміў пра міну на чыгуначным вакзале ў Драгічыне

17-гадовы хлопец паведаміў пра міну на чыгуначным вакзале ў Драгічыне

У Драгічыне за ілжывае паведамленне аб мініраванні затрыманы 17-гадовы мясцовы жыхар. Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, 11 снежня каля 15-й гадзіны ў Драгічынскі раённы аддзел унутраных спраў патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што на чыгуначным вакзале закладзеная міна. Пры аглядзе будынка і прылеглай тэрыторыі выбухованебяспечных прадметаў не знайшлі. Эвакуацыя людзей не праводзілася.

Следча-аператыўная група высветліла, што пра мініраванне паведаміў 17-гадовы хлопец. Ён затрыманы. Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа, артыкул — "заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы" (ч. 1 арт. 340 КК).