147 крымінальных спраў за порна распачалі ў Беларусі за паўгода
Сёлета праваахоўнікі ліквідавалі ўжо дзве порнастудыі.
З пачатку года ў Беларусі распачата 147 крымінальных справаў па фактах вырабу і распаўсюду парнаграфіі. 114 з іх звязаныя з распаўсюдам порна ў інтэрнэце, паведамляе БелТА.
За паўгода выяўлена 16 выпадкаў вырабу і распаўсюду дзіцячай парнаграфіі. Ад дзеянняў педафілаў пацярпелі 65 дзяцей. Прычым хлопчыкаў сярод іх больш, чым дзяўчынак: 37 супраць 28.