13-гадовы беларус працягвае феерыць за мадрыдскі "Рэал"

Аляксей Маёраў стаў найлепшым іграком "Рэала" на турніры ў Сан-Себасцьяне
13-гадовы беларускі футбаліст Аляксей Маёраў прызнаны найлепшым гульцом і бамбардзірам юнацкага турніру ў іспанскім Сан-Себасцьяне. Выхаванец акадэміі мадрыдскага "Рэала" дапамог сваёй камандзе (катэгорыя U-13) перамагчы на спаборніцтвах, забіўшы 6 галоў і аддаўшы 4 галявыя перадачы.
Маёраў зрабіў ключавы ўнёсак у перамогу мадрыдцаў над моцнымі камандамі вядучых футбольных акадэмій Еўропы. На групавым этапе ён адзначыўся дублем і асістам у матчы супраць "Манчэстэр Юнайтэд" (4:0), потым аформіў 2+2 у разгроме "Бергара" (12:0), а супраць "Рэала Сас'едада" вызначыўся голам і галявой перадачай (3:0).
𝐆𝐎𝐋𝐀𝐙𝐎 by Aliaksei Mayorau 🌟. pic.twitter.com/2tJ0lAbscy
— Real Madrid Fabrica (@FabricaMadrid) April 19, 2025
У фінале "Рэал" сустракаўся з "Эспаньёлам" — першым іспанскім клубам Аляксея. Маёраў забіў адзіны і пераможны гол, "Рэал" перамог з лікам 1:0 і стаў чэмпіёнам турніру.
Аляксей Маёраў нарадзіўся ў Беларусі. Яго сям’я пераехала ў Іспанію тры гады таму. У 2024 годзе ён стаў гульцом акадэміі "Рэала".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.