100 легкавікоў стаяць у чарзе на ўезд у Літву ў Каменным Логу
Немалая чарга таксама ў Катлоўцы.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведамляе пра вялікія чэргі з легкавых машын, якія сабраліся на беларуска-літоўскай мяжы. Так, у пункце пропуску “Каменны Лог” на ўездзе ў Літву стаіць ажно сотня легкавых аўтамабіляў, а ў пункце “Катлоўка” — 30 машын.
Цяпер пры кожным уездзе у краіны шэнгенскай зоны ў грамадзян Беларусі з біяметрычнымі візамі будуць правяраць адбіткі пальцаў. Гэтая працэдура будзе абавязковай для ўсіх, хто атрымліваў шэнгенскую візу пасля 23 чэрвеня 2015 года і здаваў біяметрычныя дадзеныя. Такое патрабаванне ёсць у Шэнгенскім кодэксе аб межах, нагадвае БЕЛТА.
Фота: prigranice.by