10 жыхароў Случчыны абвінавачваюцца ў серыі злачынстваў
Агулам устаноўлена 48 эпізодаў іх злачыннай дзейнасці.
Завершанае папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхароў Слуцкага раёна, якія абвінавачваюцца ў крадзяжах, хуліганстве, разбоі, крадзяжах транспартных сродкаў і забойстве.
Таксама было ўстаноўлена дачыненне асобных фігурантаў да забойства качагара слуцкай бальніцы, якое было ўчынена ў сакавіку мінулага года, паведамляе БелаПАН.
Абвінавачваныя прызналі віну і знаходзяцца пад вартай. Палова нанесеных стратаў, якія па крымінальнай справе склалі звыш 125 млн рублёў, ужо кампенсавана.
Справу неўзабаве накіруюць у суд.