10 тур чэмпіянату Беларусі па футболе завяршыцца матчам БАТЭ — “Граніт”

10 тур чэмпіянату Беларусі па футболе завяршыцца матчам БАТЭ — “Граніт”

10 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі завярашаецца ў надзелю, 5 чэрвеня. Сёння згуляюць наступныя пары: “Іслач” — “Славія” (пачатак у 18.00), “Мінск” — “Шахцёр” (пачатак у 19.00), БАТЭ — “Граніт” (пачатак у 20.00).

Адзначым, што “Шахцёр” і “Мінск” на сёння маюць аднолькавую колькасць ачкоў (па 14) і займаюць адпаведна 5 і 6 месца ў турнірнай табліцы.

Раней у пятніцу і ў суботу прайшлі іншыя матчы гэтага тура і скончыліся з такімі вынікамі: “Віцебск” — “Слуцк” — 2:0, “Белшына” — “Гарадзея” — 0:2, “Дынама” (Брэст) — “Дынама” (Мінск) — 1:4, “Крумкачы” — “Нафтан” — 2:0, “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:2.