З'явіліся фота Ірпеня, вызваленага ад расійскіх войскаў
З'явіліся фатаграфіі ўкраінскага Ірпеня, нядаўна вызваленага ад расійскіх войскаў. Іх публікуе інфармагенцтва УНІАН.
Горад быў вызвалены 28 сакавіка. Цяпер там ідзе эвакуацыя людзей, якія не паспелі выехаць. Вяртацца ў Ірпень жыхарам па-ранейшаму не рэкамендуюць: перад адступленнем расійскія войскі паспелі замініраваць горад.
Таксама валанцёры вывозяць жывёл, якіх тут кінулі гаспадары, ратуючыся з горада.
Мэр горада Аляксандр Макрушын казаў, што з 24 лютага ў Ірпені, паводле папярэдніх звестак, загінулі да 300 грамадзянскіх чалавек і да 50 вайскоўцаў. Па яго словах, акупанты проста расстрэльвалі тых, хто ім не падабаўся.