З'явіліся фота і відэа новага цягніка, які будзе курсіраваць у Вільню
Трохвагонны дызель зялёнага колеру Беларуская чыгунка купіла ў Польшчы.
У сацыяльных сетках пішуць, што цягнік будзе курсіраваць па маршруце Мінск — Вільня — Мінск падчас хакейнага чэмпіянату свету ў траўні. А пасля ён будзе абслугоўваць пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта, давозячы іх са сталіцы і ў сталіцу. Агулам у Беларусі будзе тры такіх цягніка.
Аднак сайт onliner.by адзначае, што Беларуская чыгунка яшчэ не вырашыла, дзе будуць курсіраваць новыя цягнікі. Афіцыйная інфармацыя мусіць з'явіцца бліжэйшым часам.
Фота, відэа з сацыяльных сетак