З'явілася відэа, як украінец цудам выратаваўся ад снарада
З'явілася відэа, як украінец цудам выратаваўся ад снарада. Ён распавядаў пра валанцёрскую дзейнасць, калі "прыляцеў" удар з паветра. Мужчыну накрылі аскепкі. Але, калі меркаваць па відэа, яму ўдалося выжыць, піша УНІАН.