Зяленскі гатовы да сустрэчы с Пуціным і настойвае на перамовах

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official

Украіна прапанавала Расіі правесці новыя перамовы на наступным тыдні. Пра гэта расказаў у сваім тг-канале Уладзімір Зяленскі:

— Перамоўную дынаміку трэба ўзмацняць. Трэба рабіць усё, каб дабіцца спынення агню, — адзначае украінскі ладар.

Зяленскі па-ранейшаму лічыць, што перамовы мусяць праходзіць непасрэдна паміж кіраўнікамі дзяржаў. Ён сцяврджае, што гатовы да гэтай сустрэчы.

У Расіі пацвердзілі, што атрымалі прапанову ад Украіны. Цяпер узгадняецца дата гэтага — ужо трэцяга раунда перамоваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.