Зяленскі апублікаваў відэа ўкраінскіх байцоў, якія ўзнялі сцяг над Балаклеяй
Увечары 8 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа ўкраінскіх байцоў, якія ўзнялі сцяг над адміністрацыяй Балаклеі. Гэты горад у Харкаўскай вобласці быў вызвалены ад расійскіх акупантаў.
"Сцяг Украіны ў свабодным украінскім горадзе пад свабодным украінскім небам! — піша Зяленскі. — Дзякую! Ганаруся! Беражыце сябе! Да перамогі! Слава Украіне!"