ЗША прамацвалі ў Літве глебу наконт змякчэння санкцый супраць "Беларуськалія"

"Беларуськалій"
ЗША прамацвалі глебу наконт магчымага змякчэння санкцый супраць "Беларуськалія". Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы піша літоўскі партал LRT.
На пачатку года амбасадарка ЗША ў Літве пыталася ў літоўскага топ-чыноўніка, як бы ў Вільні паставіліся да змякчэння санкцый. Паводле даных LRT, літоўцы адрэагавалі адмоўна.
Іншая крыніца выдання сцвярджае, што гэтае пытанне не падымалася. Падобную заяву зрабіў і старшыня камісіі Сейма Рэмігіюс Матузас: ён сказаў, што ЗША не выстаўлялі Літве ніякіх патрабаванняў.
Але, як падкрэслівае крыніца LRT, Літве невядомая сутнасць перамоваў паміж Вашынгтонам і Мінскам.
Выданне піша, што чакаецца яшчэ адзін раўнд беларуска-амерыканскіх перамоваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.