ЗША пачалі баявую падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў у Германіі
Украінскія вайскоўцы / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA/
ЗША пачалі баявую падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў у Германіі. На палігоне ў Баварыі іх каля 500 чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША Марк Мілі. Паводле яго слоў, падрыхтаваныя вайскоўцы і пастаўкі ўзбраенняў ва Украіну дапамогуць вярнуць акупаваныя Расіяй тэрыторыі.
Як піша apnews.com, украінскія байцы з'ехалі з Украіны ў Германію толькі некалькі дзён таму. У пачатку вясны яны ўжо вернуцца на радзіму.
Украінскія вайскоўцы адпрацоўваюць навыкі наступу і абароны, перасоўвання і каардынацыі ў баі, пры выкарыстанні бронетэхнікі і артылерыі.