ЗША бамбавалі тры буйныя ядзерныя аб’екты ў Іране
Дональд Трамп / Anna Moneymaker / Getty Images
ЗША бамбавалі тры буйныя ядзерныя аб’екты ў Іране, піша ВВС. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што ўдары “цалкам знішчылі” іранскія аб’екты па ўзбагачэнні ўрану.
Паводле дадзеных ядзернага наглядальнага органа ААН, павышэння ўзроўню радыяцыі зафіксавана не было.
Трамп заклікаў Тэгеран заключыць мір і прыгразіў “значна больш маштабнымі” атакамі. У адказ міністр замежных спраў Ірана асудзіў удары і папярэдзіў пра “вечныя наступствы”.