Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся амаль на мільярд долараў

У сакавіку золатавалютныя рэзервы скараціліся на 428,5 млн долараў і на 1 красавіка склалі 5 млрд 715 млн 100 тысяч долараў па методыцы вызначэння Міжнароднага валютнага фонда. Паводле звестак Нацыянальнага банка, за тры месяцы з пачатку 2014 года скарачэнне золатавалютных рэзерваў склала 935,8 млн долараў.



Нагадаем, у 2013 годзе золатавалютныя рэзервы па планах уладаў павінны былі вырасці на 300-700 млн долараў, аднак па факце адбылося іх скарачэнне — на 1,4 млрд долараў.



Згодна з Асноўнымі кіраўнікамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год, прырост міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй МВФ павінен скласці па выніках года 0,2-0,5 млрд долараў, інфармуе БелаПАН.
 

Фота — ria.ru