Зняволеныя захоплівалі закладнікаў у расійскай калоніі, быў штурм
ПК-19 у Суравікіне / t.me/gazetaby
23 жніўня ў Суравікіна (Валгаградская вобласць Расіі) зняволеныя ўзялі ў закладнікі супрацоўнікаў калоніі. Нападнікаў, як мяркуецца, чацвёра. Яны назвалі сябе "маджахедамі "Ісламскай дзяржавы".
Прынамсі двое ахоўнікаў былі забітыя падчас захопу (пазней паведамілі пра 4 загінулых). Колькі чалавек заставалася ў закладніках, дакладна невядома. Аднаго з захопленых сілавікоў прымусілі звярнуцца да Пуціна і папрасіць яго выканаць патрабаванні злачынцаў. Ісламісты заявілі, што помсцяць за сваіх аднадумцаў, затрыманых па справе аб тэракце ў "Крокус Сіці".
Сілавікі правялі штурм і "абясшкодзілі" ісламістаў.