Зняволеных з "Віцьбы" масава пераводзяць у іншыя калоніі

Калонія "Віцьба" / "Белсат"
Цягам апошняга месяца вязняў віцебскай папраўчай калоніі №3 ("Віцьба") сталі масава пераводзіць у іншыя калоніі. Пра гэта стала вядома праваабарончаму цэнтру "Вясна".
Прычынай пераводу называюць рамонт на тэрыторыі прадпрыемстваў у прамысловай зоне.
Большасць вязняў этапавалі ў шклоўскую ПК №17, магілёўскую ПК №15 ды івацэвіцкую ПК №22 "Ваўчыныя Норы".
Праваабаронцы адзначаюць, што ў "Віцьбе" адбывалі тэрмін 75 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.