Зніклі адміністратары беларускай Вікіпедыі — праваабаронцы
Вікіпедыя, ілюстрацыйнае фота / unsplash.com
У праваабаронцаў з'явілася інфармацыя пра знікненне адміністратараў беларускай Вікіпедыі.
У сакавіку, як адзначае праваабарончы цэнтр "Вясна", знікла сувязь з адміністратарам беларускай Вікіпедыі Kazimier Lachnovič. Апошняя праўка ад яго была на пачатку сакавіка, пасля чаго ён перастаў быць дасяжным у месенджарах.
Таксама знікла адміністратарка беларускай Вікіпедыі і шматдзетная маці Вольга Сітнік. Паводле звестак праваабаронцаў, яе знаёмыя кажуць пра ненатуральную актыўнасць з яе акаўнта.
Праваабаронцы не выключаюць пераслед іншых адміністратараў беларускай Вікіпедыі.