“Знайдзіце яе”: ці выпадкова падчас суботніка Лукашэнка ўзгадаў Польшчу — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Уіткаф сустрэўся ў Санк-Пецярбургу з Пуціным і правёў чарговы раўнд “паспяховых” перамоў датычна дасягнення міру ў вайне Расіі супраць Украіны. Зробленыя Уіткафам па выніках гэтых перамоў высновы, як і словвы Трампа пра момант, калі трэба “альбо замірыцца, альбо замоўкнуць”, ставяць іх “паспяховаць” пад сумнеў. Расія ж тую “паспяховасць” адзначыла жудасным ракетным ударам па Сумах. Але для Лукашэнкі Масква застаецца найбліжэйшым саюзнікам, а вось усе іншыя, вядома ж, “загуляліся” і не разумеюць сваёй памылкі. Як, паводле ягоных слоў, тыя ж Польшча з Украінай.

Пра які вынік перамоз у Санкт-Пецярбургу могуць сведчыць як словы Уіткафа, так і ракетны ўдар расійскіх акупантаў па Сумах? Ці сапраўды Польшча і Україна “загуляліся” ў сваім супрацьстаянні з Расіяй (і Беларуссю), якія гарантыі дае падпісаная раней Лукашэнкам “дамова аб гарантыях бяспекі” і пры чым да суботніка ўзгадкі пра Пачобута і Мельнікаву? Што адбываецца ў беларуска-кітайскім супрацоўніцтве? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.