Зменшылася колькасць беларусаў, якія не працуюць, бо не хочуць

Акцыя супраць дэкрэта "аб дармаедах", 2017 год / Еўрарадыё
Беларусаў, якія не працуюць, бо не хочуць, за год стала амаль на 4 тысячы менш. Летась тых, хто менавіта так адказаў на пытанне Белстата, было 10,7 тысячы чалавек. А ў 2023-м – 14,6 тысячы.
Усяго ж не працуюць і не шукаюць працу 243 тысячы жыхароў Беларусі ў працаздольным узросце. Большасць – 51% – тлумачыць гэта станам здароўя. 24% займаюцца хатняй гаспадаркай. Нежаданне працаваць – на трэцім месцы сярод прычынаў (4,4%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.