Злавілі расіян, якія вербавалі беларусак для заняткаў прастытуцыяй (відэа)

Гродзенскія міліцыянты спынілі вываз дзвюх дзяўчын за мяжу для заняткаў прастытуцыяй. Двое расіян праз інтэрнэт вербавалі жанчын і прапаноўвалі ім заробак у Маскве, аднак не папярэджвалі, што насамрэч ім давядзецца стаць прастытуткамі.

Аператыўнікі службы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі разам са спецназам і ДАІ затрымалі асобаў, спрычынных да вербоўкі беларусак. 16 лютага праваахоўнікі спынілі на трасе каля пасёлку Берагавы аўтамабіль “Форд”, на якім зламыснікі разам з дзяўчатамі накіроўваліся ў Расію.

У дачыненні затрыманых распачатая крымінальная справа, паведамляе прэс-служба Гродзенскай обласной міліцыі.