Жыхарку Смаргоні аштрафавалі за танец у міліцэйскай форме
Дзяўчына станчыла ў міліцэйскай форме / тг-канал сілавікоў
Пад адміністрацыйную справу трапіла дзяўчына са Смаргоні за відэа ў сацсетках, піша тг-канал сілавікоў.
20-гадовая дзяўчына выклала ў TikTok відэа танцаў у міліцэйскай форме. Сілавікі назвалі яе "хайпажэркай" і заявілі, што яна надзела форму "для папулярнасці ў сетцы".
У чым абвінавацілі дзяўчыну і па якім артыкуле яе судзілі — не паведамляецца. Аднак аўтары канала падкрэсліваюць, што ў жыхаркі Смаргоні — "адміністратыўка і прыстойны штраф".
Як расказвала Еўрарадыё, нядаўна міліцыянты затрымалі дзяўчыну, якая ў TikTok выклала ролік з подпісам "кармлю мянта".