Жыхар Новакузнецка спрабаваў завезці ў Беларусь рэдкіх папугаяў
Мужчына сказаў, што вёз птушак сваім знаёмым у Мінск / @customs_rf
Рэдкіх папугаяў спрабаваў незаконна завезці ў Беларусь жыхар Новакузнецка. Мужчыну 62 гады. Ён расказаў смаленскім мытнікам, што вёз птушак сваім знаёмым у Мінск. Таму ніякіх дазвольных дакументаў не афармляў.
Між тым у машыне ў яго выявілі 10 клетак з птушкамі. Там былі і вельмі рэдкія папугаі — ружовы какаду і чырванахвосты жако з Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення CITES. Птушак у мужчыны забралі і перадалі на захоўванне ў Экалагічна-біялагічны цэнтр у Смаленску. А ў дачыненні да мужчыны распачалі адміністрацыйную справу, расказалі ў мытнай службе Расіі.
У машыне было 10 клетак / @customs_rf
Сярод папугаяў былі рэдкія віды / @customs_rf