Жыхарка Шчучына заплаціла 900 долараў за неіснуючага папугая
Жанчына пагадзілася прыняць экзатычную птушку ў падарунак і заплаціць за яе перавозку шалёныя грошы.
39-гадовая жыхарка Шчучына стала ахвярай інтэрнэт-аферыстаў. Яна знайшла сабе сяброўку ў інтэрнэце, якая нібыта захацела бясплатна падарыць ёй папугая жако. Але ж пры гэтым трэба было заплаціць грошы за перавозку экзатычнай птушкі ажно з Камеруна.
Даверлівая беларуска сапраўды перавяла 450 долараў і стала чакаць прыбыцця пернатага. Замест гэтага яна атрымала ліст з Лондану, у якім паведамлялася, што птушка трапіла туды. Невядомая службовая асоба пагражада жанчыне санкцыямі, калі яна не заплаціць яшчэ 450 долараў. Пад ціскам пагрозаў і маніпуляцыяў жачына заплаціла і гэтую суму.
Аднак махляры запатрабавалі яшчэ грошай з надуманай нагоды. Толькі пасля гэтага жанчына вырашыла пайсці ў міліцыю. Праваахоўнікі завялі крымінальную справу па факце махлярства, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.