Жыхарка Маладзечна ўзяла крэдытаў на Br500 млн “чужымі рукамі”

У Маладзечанскім раёне паўтара дзясятка чалавек сталі ахвярамі крэдытнай махляркі. 44-гадовая жанчына ўгаворвала сваіх знаёмых узяць на сябе пазыкі ў банку і перадаць грошы ёй. Сумы былі даволі значнымі — ад 40 мільёнаў і болей. Зламысніца абяцала пацярпелым плаціць працэнты, але не рабіла гэтага і крэдыты сталі галаўным болем падманутых грамадзян. Падманутыя людзі звярнуліся ў праваахоўныя органы і цяпер жанчыну абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Адметна, што яна даволі доўга падманвала людзей — з 2011 па 2014 год. Яна нейкім чынам змагла ўгаварыць сваіх знаёмых, каб тыя вырашылі яе фінансавыя праблемы. То яна прасіла дапамагчы з крэдытам на набыццё машыны, то на рамонт дома.

Цяпер яе справай займаецца Следчы камітэт, інфармуе Onliner.by

Фота з архіву