Жыхарка Магілёва пералічыла махляру ў Нігерыю 16 тысяч долараў (відэа)

Раней жыхар Нігерыі, які прадстаўляўся бізнесменам Хігенсам Рэймандам, абяцаў прадаць свой дом, бізнес ды прыехаць да сваёй каханай у Магілёў. Але раптоўна пачаў прасіць яму дапамагчы.



Вось што распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ Вадзім Усціновіч, начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій міліцыі Магілёўскай вобласці:



"Ён пад падставай аперацыі на ныркі свайму сыну прасіў грошы ў нашай заяўніцы. Улічваючы, што паміж імі ўзнік давер, грошы яна высылала, прычым рабіла гэта неаднаразова".



Для пераводу ў Нігерыю жанчына нават брала крэдыт у банку. Праваахоўнікі кажуць, што вярнуць грошы практычна немагчыма. Махляры з інтэрнэту добра хаваюць сляды. Да таго ж, ахвяры аддавалі ім грошы добраахвотна.
 

Фота — Fotolia