Жыхарцы Мінска з Украіны даслалі кнігу Гітлера "Mein Kampf". Фота
Жыхарцы Мінска з Украіны даслалі кнігу Адольфа Гітлера "Mein Kampf". Як інфармуе прэс-служба Мінскай рэгіянальнай мытні, яе знайшлі ў пасылцы падчас правядзення кантроля міжнароднага паштовага адпраўлення. Кнігу мытнікі забралі, паколькі яна ўваходзіць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкай літаратуры.
Адзначаецца, што распаўсюджванне падобнай інфармацыйнай прадукцыі, як і яе выданне, захоўванне, перавозка з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем.