Жыхар Пінска падмануў сваіх знаёмых на 130 тысяч долараў
Следчыя выявілі 10 эпізодаў яго супрацьпраўнай дзейнасці.
32-гадовы жыхар Пінска падазраецца ў буйным махлярстве — мужчына пазычаў у сваіх знаёмых грошы, а потым не вяртаў іх. Такіх пазыкаў набралося на 130 тысяч долараў. Зламыснік знаходзіў розныя нагоды, каб узяць у людзей грошы: напрыклад, ён пазычаў іх нібыта на развіццё бізнесу, абяцаў прыгнаць з-за мяжы аўтамабіль, або прапаноўваў дапамогу ў вырашэнні пытання з зямельным участкам для будаўніцтва жылля.
Натуральна, што свае абяцанні мужчына не выканаў, а калі ж людзі прасілі вярнуць ім грошы, то ён заяўляў, што не можа іх вярнуць.
Цяпер махляра ўзялі пад варту. У яго справе налічваецца 10 эпізодоў, паведамляе Следчы камітэт па Брэсцкай вобласці.