Жыхар Мінска зарабіў на порна 6 тысяч долараў
У 2006-2010 гадах мужчына распаўсюджваў і рэкламаваў у інтэрнэце парнаграфію.
У апошнія гады ён гэтую дзейнасць ужо згарнуў, але працягваў дадаваць на сайты новыя матэрыялы і атрымліваць грошы за іх прагляд. Супраць мінчука распачалі крымінальную справу па артыкуле "выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці рэчаў парнаграфічнага характару".
Расследаванне справы ўжо завершанае і, верагодна, яе хутка перададуць у суд. БЕЛТА паведамляе, што ў расследаванні бралі ўдзел не толькі супрацоўнікі Следчага камітэта Беларусі, упраўлення "К" МУС, але і праваахоўнікі Нямеччыны.