Жыхар Дзятлаўшчыны зладзіў бандыцкія разборкі

Усё пачалося з бойкі, якую ён зладзіў з двума хлопцамі, якія выйшлі пераможцамі. На наступны дзень жадаючы адпомсціць, ён узяў пару пнеўматычных пісталетаў і канцылярскі нож і разам з сябрам вывез у лес спачатку аднаго крыўдзіцеля, а затым іншага. У лесе ахвярам пагражалі забойствам і патрабавалі сатысфакцыі.



У міліцыю звярнулася маці аднаго скрадзенага хлопца, калі заўважыла, што агрэсіўна настроеныя людзі саджаюць яе сына ў машыну і ўвозяць. На месца здарэння выехала следча-аператыўная група і ўчастковы міліцыянт.



Праваахоўнікі аператыўна затрымалі парушальнікаў па гарачых слядах. Двум “бандытам” пагражае штраф, або папраўчыя працы на тэрмін да аднаго году, або паўгода арышту, інфармуе БелаПАН.