Жыхар Буда-Кашалёва застрэліў жонку ў дзень вяселля
На мужчыну пачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у наўмысным забойстве.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары пасля рэгістрацыі шлюбу, інфармуе БЕЛТА. Да гэтага 35-гадовая пара пражыла разам 10 гадоў, не афармляючы адносін. Шлюб адзначалі ўвечары вузкім сямейным колам. На ўрачыстасці былі толькі бацькі і суседзі.
Калі госці разышліся, законныя муж і жонка сталі сварыцца. Муж ўспомніў, што неаднаразова прасіў жонку кінуць паліць, аднак яна не выканала свайго абяцання. Па словах цешчы, зяць раптам выйшаў з пакоя і вярнуўся ўжо з паляўнічай стрэльбай, з якой стрэліў жонцы ў галаву. Тая загінула на месцы.
Муж таксама спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, стрэліўшы сабе ў рот. Аднак ён застаўся жывы. Яго даставілі ў рэанімацыю раённай больніцы, дзе ён праходзіць лячэнне. У загінулай засталася 18-гадовая дачка. Сумесных дзяцей у пары не было.
Фота — novostey.com