Жанчына села п’янай з руль і трапіла ў аварыю: загінулі двое (відэа)
У Гродне 6 жніўня пачаўся суд на дырэктаркай турфірмы, якая на джыпе ўрэзалася ў легкавушку. Ёй пагражае да 7 гадоў турмы.
Жанчына, якая ехала п’янай і сутыкнулася з легкавушкай, ад чаго загінулі два чалавекі, не прызнае сябе вінаватай.
Нагадаем, 31 траўня ў вёсцы Каробчыцы дырэктарка адной з гродзенскіх турфірмаў, якая выехала з другараднай дарогі, лоб у лоб сутыкнулася з Пежо-406. У аварыі на месцы загінула сям’я пенсіянераў — 62-гадовы мужчына і яго 60-гадовая жонка.
У крыві жанчыны медыкі знайшлі 2,14 праміле алкаголю. Як высветлілася, за пару гадзін да здарэння жанчына выпівала. Пасля села за руль і паехала ў краму ў суседнюю вёску, дзе купіла яшчэ дзве бутэлькі віна. Па словах абвінавачанай, сустрэчны аўтамабіль яна пабачыла толькі ў момант сутыкнення, таму вінаватай сябе не лічыць, хоць і прызнаецца, што была п’янай.
Як высветлілася падчас следства, ва ўладальніцы турбізнэсу сёлета ўжо было парушэнне правілаў дарожнага руху за перавышэнне хуткаснага рэжыму. 53-гадовай жанчыне пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы. Суд працягнецца 21 і 22 жніўня.
Фота — autogrodno.by