Жанчына няўдала прыпаркавалася і збіла насмерць уласнага мужа

Здарэнне адбылося ў вёсцы Гара Чашніцкага раёна, інфармуе БЕЛТА. Муж і жонка паехалі на сваіх “Жыгулях” у краму і прыпаркаваліся. У гэты час пад’ехала машына з прадуктамі. Кіроўца машыны папрасіў пераставіць “Жыгулі”, каб не перашкаджалі разгрузцы тавару.



Муж даручыў гэтую справу жонцы, а сам сеў на лаўку пакурыць. А жонка села за руль і пераблытала педалі. У выніку яна наехала на ўласнага мужа. 44-гадовы мужчына атрымаў цяжкія траўмы і сканаў у Новалукомльскай лякарні.