Здаецца, Зяленскі пацвердзіў пачатак контрнаступу
Уладзімір Зяленскі / афіцыйны тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што краіна пачала контрнаступ.
“Праводзяцца контрнаступальныя і абарончыя дзеянні”, — цытуе ўкраінскага прэзідэнта ВВС.
Ён дадаў, што не будзе дэталёва казаць пра стадыю контрнаступу.
У пятніцу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у відэаінтэрв'ю, што ўкраінскія войскі пачалі наступ, але нібыта пацярпелі няўдачу. У суботу Зяленскі назваў словы Пуціны “цікавымі”. Ён сказаў, што ўкраінскае вайсковае камандаванне настроена пазітыўна, і дадаў: “Скажыце пра гэта Пуціну”.