Зборная Нідэрландаў выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы па футболе
Нідэрланды — Румынія / Reuters
Зборная Нідэрландаў выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы па футболе. У матчы 1/8 фіналу была разгромленая Румынія — 3:0.
Зборная Аўстрыі прайграла Турцыі — 1:2.
Першыя чвэрцьфіналы пройдуць 5 ліпеня: Германія — Іспанія, Францыя — Партугалія. 6 ліпеня згуляюць Англія і Швейцарыя, Нідэрланды з Турцыяй.