Збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты пачнецца 21 траўня
Апошні дзень падачы заяў ад патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты — 15 траўня. Яны павінны прадаставіць спісы сваіх ініцыятыўных груп на рэгістрацыю. Пра гэта на пасяджэнні ЦВК паведаміла Лідзія Ярмошына.
Такім чынам, у патэнцыйных кандыдатаў застаўся тыдзень, каб сфармаваць свае ініцыятыўныя групы.
Старшыня Цэнтрвыбаркаму ўдакладніла, што збор подпісаў пачнецца 21 траўня і завершыцца 19 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.