"Заяц"-пенсіянер забраў у кантралёра пасведчанне і заламаў рукі

Здарэнне адбылося ў Баранавічах у аўтобусе маршрута №1. Як піша "Комсомольская правда", 60-гадовы жыхар Баранавічаў ехаў без талончыка, калі ў аўтобус зайшлі кантралёры.



Па словах кантралёраў, "заяц" пачаў скандаліць і лаяцца. Потым ён запатрабаваў у кантралёркі паказаць пасведчанне і вырваў дакумент у яе з рук. Штраф за безбілетны праезд плаціць мужчына не захацеў.



Кантралёры давезлі парушальніка да апошняга прыпынку і выклікалі міліцыю. Яны не выпускалі пасажыра з аўтобуса. Але той заламіў жанчынам рукі, расціснуў дзверы аўтобуса і ўцёк. Затрымаў "зайца"-пенсіянера нарад міліцыі.



Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў на парушальніка крымінальную справу. Пенсіянер можа трапіць за краты аж на пяць гадоў.



Фота — brestcity.com