Завуча мінскай гімназіі і яе дачку асудзілі на два гады калоніі за пратэсты

Завуча мінскай гімназіі і яе дачку асудзілі на два гады калоніі за пратэсты

12 красавіка суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд па справе палітзняволеных маці і дачкі — Святланы і Яны Хромавых, паведамляюць праваабаронцы. 

Суддзя Марына Клімчук прызнала іх вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). І маці, і дачка прысуджаныя на два гады калоніі агульнага рэжыму. 

У віну ім паставілі ўдзел у трох маршах пратэсту.

Святлана Хромава была намесніцай дырэктара мінскай гімназіі №42. Яе разам з дачкой затрымалі 22 снежня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.