Завершанае расследаванне крымінальнай справы экс-дырэктаркі Белдзяржцырка
Расследаваннем займалася Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта.
Як інфармуе БЕЛТА, прычыненая Таццянай Бандарчук матэрыяльная шкода падчас следства кампенсаваная ў поўным аб'ёме.
Канчатковае абвінавачанне ёй выставілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса).
Разам з тым следства ўзяло да ўвагі актыўнае супрацоўніцтва абвінавачанай са следствам пры ўсталяванні фактычных акалічнасцяў справы і прызнанне ўласнай віны. Таму следчыя падалі хадайніцтва пра вызваленне Бандарчук ад крымінальнай адказнасці на падставах, прадугледжаным артыкулам 88-1 Крымінальнага кодэкса.
Фота — ctv.by