Затрыманыя ў Варшаве беларусы запускалі назіральны дрон — СМІ

Дрон, ілюстрацыйнае фота / Белтэлерадыёкампанія
Беспілотнік, які беларусы запускалі над урадавымі будынкамі ў Варшаве, быў нейтралізаваны, але не збіты, паведамляе Radio ZET. Затрыманых ужо дапыталі. Паліцыя высвятляе ў тым ліку, ці легальна яны знаходзяцца ў Польшчы.
Як піша выданне, "справа старанна расследуецца, бо сітуацыя выглядае сур'ёзнай".
Паведамляецца, што беларусы пры затрыманні не аказвалі супраціву. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, запушчаны імі беспілотнік быў назіральным дронам.
Як паведамлялася раней, 15 верасня над польскімі ўрадавымі будынкамі і палацам Бельведэр, дзе жыве прэзідэнт Караль Наўроцкі, быў заўважаны дрон. Яго палёт польскія службы спынілі за некалькі хвілін. Былі затрыманыя два беларусы, абодвум каля 20 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.